Аперацыю супраць «Гавары праўду» КДБ правяло з дапамогай ФСБ?
https://spring96.org./be/news/34284
2010
2010-05-31T15:01:00+0300
2010-05-31T15:01:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/gavary.jpg
Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы, заведзенай на грамадзянскую ініцыятыву «Гавары праўду!».
Актывісты кампаніі нібыта размясцілі замову на сваю друкаваную прадукцыю ў Смаленску на адной з друкарняў. Прынамсі, так было пазначана на паштоўках.
Насамрэч жа, падазраюць следчыя, большая частка картак была выдрукаваная ў Беларусі, паўлегальна.
Беларускі КДБ праз Смаленскае ўпраўленне УФСБ дамагся таго, што расійскія друкары напісалі заявы аб парушэнні сваіх правоў і выпуску сфальшаванай прадукцыі.
У сваёй заяве яны прасілі абараніць сваё імя і камерцыйныя інтарэсы. На гэтай заяве і грунтуецца ўся справа супраць «Гавары праўду!». Менавіта па гэтай справе прайшлі ператрусы прынамсі ў 22-х актывістаў у розных гарадах.