У Віцебску супрацоўнікі АМАПа арыштавалі Сяргея Каваленку
У суд Першамайскага раёна Віцебска актывіста апазіцыі прывезлі ў кайданках.
Як паведаміла сайту charter97.org маці Сяргея Каваленкі, апазіцыянера затрымалі ў цэнтры Віцебску супрацоўнікі АМАПа яшчэ 25 чэрвеня. Спачатку яны заявілі, што актывіст нібыта падобны на падазраванага ў крадзяжы мабільнага тэлефона, а затым падчас ператруса знайшлі ў яго ў кішэні нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Каваленку даставілі ў Першамайскі РУУС Віцебску, а затым – у ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён правёў больш за двое сутак. Сёння раніцай апазіцыянера даставілі ў суд у кайданках. Характэрна, што судзіць апазіцыянера збіраліся традыцыйна па артыкуле «хуліганства» - яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся.
Падчас працэсу Каваленка запатрабаваў прадаставіць яму адваката, і працэс быў перанесены. У наступны раз актывіст павінен з'явіцца ў суд па позве.