viasna on patreon

Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ

2010 2010-06-30T19:11:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/koktysh_maryna.jpg

Намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» заўтра ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.

Раней у тэлефоннай размове следчы патлумачыў, што гаворка ідзе пра справу старшай следчай па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Святланы Байковай, якую затрымала КДБ і якая з сакавіка ўтрымліваецца пад вартай.

Паўтара тыдні таму Марыну выклікалі на размову па тэлефоне, але яна заявіла, што будзе чакаць афіцыйнай позвы.

«У мяне былі публікацыі ў „Народнай волі“ на гэтую тэму, але ўсе яны грунтаваліся на адкрытай інфармацыі, атрыманай ад адваката Байковай», — падкрэсліла журналстка ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.

Сёння ж з'явілася інфармацыя пра тое, што журналістку Хартыі-97 Наталлю Радзіну таксама выклікаюць 1 ліпеня на допыт у якасці сведкі - праўда, у следчы аддзел сталічнай пракуратуры. Па якой справе - не ўдакладнялася.  

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства