viasna on patreon

Палітпрызыўніка Андруся Цянюту зьмясцілі на гауптвахту

2010 2010-06-29T11:31:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cianiuta.jpg
Андрэй Цянюта

Андрэй Цянюта

Палітпрызыўнік Андрусь Цянюта зь 29 чэрвеня адбывае пакараньне на гаўптвахце. У маладафронтаўца даўно пачаліся праблемы зь кіраўніцтвам часткі.  Яго зьнялі з нараду, абвінавацілі ў дрэнным нясеньні службы й далі 10 сутак гаўптвахты. 29 чэрвеня маладафронтаўца накіравалі на адбыцьцё пакараньня ў Менск.
Варта зазначыць, умовы гаўптвахты горшыя, чым нават ў менскай турме на Акрэсьціна. Апроч таго, там забаронены перадачы.
Гвалтоўна прызваны ў войска гомельскі сябра Маладога Фронту Андрусь Цянюта цяпер служыць у Віцебскай вайсковай частцы. Падчас службы ў маладафронтаўца неаднаразова ўзьнікалі непаразуменьні з-за палітычных поглядаў зь кіраўніцтвам, аказваўся ціск з боку камандаваньня часткі.
Раней камандзір батальёну падпалкоўнік Багумірскі пагражаў хлопцу гаптвахтаю, 'наяжджаў' на маладафронтаўца за беларускую мову, даўно злаваў на юнака, бо, дзякуючы Андрусю, трое саслужыўцаў напісалі заявы на АГС (Альтэрнатыўную Грамадзянскую Службу). Пасьля гэтага й абвастрыліся праблемы.
Маёр Шарбуноў аднойчы зьняў Андруся Цянюту з нараду, бо маладафонтавец аддаваў загады па-беларуску. Апроч таго, Шарбуноў часта абражаў Андруся перад усёй часткаю, называючы то фашыстам, то калябрацыяністам. Маёр пагражаў "усе косткі пераламаць", кажучы, што растраляў бы маладафронтаўца.
За некалькі дзён да накіраваньня на гаўптвахту Андрусю не дазволілі пайсьці ў законны адпачынак. Цянюта хацеў зьезьдзіць дахаты, каб патрапіць на Дзень народзінаў да маці 18 чэрвеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства