viasna on patreon

Мікола Кавальчук адпушчаны з аддзялення міліцыі

2010 2010-07-27T17:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg

Мікола Кавальчук, які быў затрыманы перад урачыстым адкрыццём шыльды ў гонар Ларысы Геніюш у Ваўкавыску, адпушчаны з аддзялення міліцыі.

Актывіст лічыць сябе пацярпелым, паколькі ён вывесіў шыльду з дазволу гаспадароў дома №40 па вуліцы Перамогі. Гэты дом прыватны. Менавіта ў ім 100 гадоў таму ў фальварку Жлобаўцы нарадзілася выбітная беларуская паэтка Ларыса Геніюш, а пазней дом быў перавезены ў Ваўкавыск.

Шыльду з дома знялі без дазволу гаспадароў. Прысутны на месцы гісторык Алесь Белы ўганараваў Міколу Кавальчука гліняным медалем Каліноўскага і назваў яго героем. Таксама выступіў паэт, лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў, які абурыўся тым фактам, што на зямлі, дзе нарадзілася Ларыса Геніюш, адбываюцца такія злачынныя дзеянні.

Шыльда застаецца ў міліцыі, яе лёс мае вырашыць суд. Мікола Кавальчук заявіў, што таксама будзе падаваць заяву ў суд, каб шыльду вярнулі на месца.

Частка актывістаў, якія сабраліся ў Ваўкавыску, збіраюцца таксама паехаць да месца ўсталявання крыжа ў памяць ахвяраў таталітарных рэжымаў. Крыж стаіць на месцы, дзе была вуніяцкая царква, на ўездзе ў Ваўкавыск з боку Слоніма. Каля гэтага месца адбываліся расстрэлы людзей у сталінскія часы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства