viasna on patreon

Справа Алеся Рамановіча. Працяг будзе

2010 2010-07-30T13:48:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ramanovicz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота new.racyja.com

фота new.racyja.com

Судовае паседжанне па адміністратыўнай справе сябра партыі БНФ і актывіста Руху “За свабоду” Алеся Рамановіча адкладзена на 10 жніўня (пачатак – а 10-ай гадзіне). Учора, 29 ліпеня, Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў новы разгляд справы - пасля таго як Брэсцкі абласны суд адмяніў ранейшае судовае рашэнне і накіраваў справу іншаму суддзі.

Перанос разгляду справы звязаны з тым, што ўчора ў суд не з’явіліся следчы і ўчастковы, якія выступаюць у якасці сведак, а таксама сведка з боку Алеся Рамановіча.

Нагадаем, што 16 чэрвеня гарадскі суд пакараў грамадскага актывіста штрафам у 30 базавых велічынь (1 млн. 50 тыс. рублёў) за “незаконны выраб друкаванай прадукцыі”. Алесь Рамановіч не пагадзіўся з гэтым судовым рашэннем і з дапамогай праваабаронцаў падрыхтаваў касацыйную скаргу і накіраваў яе ў Брэсцкі абласны суд.

Па рашэнні аблсуду справа Рамановіча  накіраваная на перагляд новаму суддзі - Дзмітрыю Свіціну.

- Учора на пачатку судовага паседжання я заявіў хадайніцтва аб тым, каб гэту справу закрылі, паколькі ўжо сыйшлі ўсе тэрміны адміністратыўнай адказнасці, - распавядае А.Рамановіч. – Аднак на гэта суддзя мне адказаў, што з моманту адмены рашэння абласным судом тэрміны яшчэ не прайшлі. 

Грамадскі актывіст таксама распавёў, што заявіў суддзі адвод, паколькі, на яго думку,  сп.Свіцін альбо не ведае КаАП, альбо з’яўляецца зацікаўленай асобай. Але адвод актывіста аказаўся безвыніковым.

- Паседжанне ўчора цягнулася каля трох гадзінаў, з-за таго, што суддзя пачаў дэтальна разглядаць і распытваць мяне па кожнай раздрукоўцы з жорсткага дыску і па кожнай копіі газет, сканфіскаваных у мяне падчас красавіцкага ператрусу, - кажа Рамановіч.- Я неаднаразова звяртаў яго ўвагу на тое, што ўсім гэтым матэрыялам больш за год і ўсе тэрміны даўно сышлі. У рэшце рэшт я сказаў, што не буду адказваць на пытанні. На гэта суддзя адказаў мне “ваша права” і пачаў дапытваць іншых. Відавочна, што з мяне хочуць спагнаць штраф, тым больш, што маю справу курыруе КДБ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства