viasna on patreon

У Астраўцы, у кватэры Івана Крука, зборшчыка подпісаў за Аляксандра Мілінкевіча, адбыўся вобшук

2006 2006-01-27T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Санкцыю на ператрус кватэры сьледчы атрымаў у адносінах да сына Івана Крука, які вучыцца ў 10-ым клясе і якога міліцыя падазрае ў крадзяжы грошай у пэнсіянэркі, паведаміла "Радыё Свабода".

Іван Крук кажа, што яго сын выхаваны юнак і красьці ня мог. Ужо два дні ён размаўляў з сынам наконт гэтай справы і той яму кляўся, што нічога падобнага не рабіў. Іван Крук кажа, што сын плача і просіць, каб бацька яму верыў.
Падчас вобшуку, як паведаміў Іван Крук, міліцыянты знайшлі і канфіскавалі ў яго 15 бюлетэняў Кангрэсу дэмакратычных сілаў, які адбыўся яшчэ летась.
Потым іх зацікавіў кампутар. Іван Крук пачаў абурацца, маўляў, якое дачыненьне кампутар можа мець да крадзяжу ў пэнсіянэркі. Міліцыянты хацелі яго таксама канфіскаваць, але Іван Крук скінуў яго са стала на падлогу і разьбіў.
Іван Крук кіруе філіяй Аб’яднанай грамадзянскай партыі, цяпер зьбірае подпісы за Аляксандра Мілінкевіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства