viasna on patreon

У Брэсьце супрацоўнкі міліцыі спрабавалі сарваць здачу подпісных лістоў за альтэрнатыўнага кандыдата.

2006 2006-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 студзеня 2006 году ў Брэсцкі гарадскі штаб Мілінкевіча наведалася міліцыя.

У гэты момант зборшчыкі подпісаў здавалі падпісныя лісты ў гарадзкі штаб. 5 асобаў у міліцэйскай форме і 1 у цывільнай вопратцы (Бенасік Юрый Мікалаевіч) цікавіліся, дзе Шыманскі (кіраўнік гарадскога штабу).
Пасьля чаго праверылі дакуманты некаторых прысутных грамадзян. Некаторых шляхам безпадстаўных абвінавачваньняў прымусілі зыйсьці, напрыклад, маўляў, яны праніклі ў чужое памяшканьне без дазволу.
Адзін з прысутных міліцыянтаў ст л-т Тарасевіч А.В. будаваў свае выказваньні такім чынам, каб схіліть прысутных падцьвердзіць факт правядзеньня несанкцыянаванага сходу.
Пасьля дзьвух гадзінаў спрэчак памяшканьне удалося зачыніць. Ламіцца ў зачыненае памяшканьне ў адсутнасьць гаспадароў міліцыянты не наважыліся і былі вымушаныя зыйсьці.
Ёсьць мяркаваньне, што дадзеный візіт міліцыі а 18:30 26 студзеня 2006 году ў Берасьцейскі гарацкі штаб А. Мілінкевіча, меўся мэтай сарваць здачу подпісных лістоў за альтэрнатыўнага кандыдата.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства