viasna on patreon

Беларускі саюз моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “Рада" пад пагрозай ліквідацыі

2006 2006-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня ў Вярхоўным судзе распачаліся слуханні грамадзянскай справы па ліквідацыі Беларускага саюзу моладзевых і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў “Рада”. Ініцыятарам працэсу стала Міністэрства Юстыцыі, якое накіравала позву ў Вярхоўны суд. Прэтэнзіі Мінюста ў самой “Радзе” ўспрынялі з горкім здзіўленнем. Па словах Святланы Каралёвай, старшыні прэзідыўму “Рады”, саюз заўсёды працаваў на карысць маладых людзей, спрыяў станаўленню новых лідэраў і клапаціўся пра тое, каб голас Беларусі быў прадстаўлены ў міжнародных моладзевых структурах. Зараз гэтая праца апынулася пад пагрозай. Напярэдадні працэсу ў Вярхоўным Судзе Святлана Каралёва сустрэлася з карэспандэнтам “Права на волю”.

- “Раду” вінавацяць ва ўмяшальніцтве ва ўнутраную палітыку дзяржаўных структураў. Што па гэтым маецца на ўвазе?
- Я не ведаю, што прадстаўнік міністэрства, сп. Харытон мае на ўвазе пад гэтай фармулёўкай. Моладзевыя арганізацыя, згодна Зкону, з’яўляюцца суб’ектамі дзяржаўнай палітыкі. Суб’екты – гэта значыць утварэнні, якія актыўна дзейнічаюць у краіне і нешта сваёй дзейнасцю ствараюць.
У Мінюсце, відаць, разгледзілі тэкст нашага стратэгічнага планавання. Там ёсць фраза, што “Рада” занялася палітычнай дзейнасцю”. Нас і ў гэтым вінавацяць. Але гэта таксама прыдумка. Так, мы лічым, што сітуацыя у галіне моладзевай палітыкі не зменіцца, пакуль не заменіцца палітычная сітуацыя ў краіне. Але калі мы кажам слова “палітыка”, мы маем на ўвазе нейкі адмысловы спосаб дзеяння, для прасоўвання сваіх інтарэсаў. Мы гаворым, што “Рада” заўсёды была фаварытам моладзевай палітыкі, але палітыка для нас – гэта прасоўванне інтарэсаў нашых сябраў. Мы не займаемся барацьбой за ўладу.

Таксама нас вінавацяць ва ўкараненні еўрапейскай мадэлі. Гэта не глядзячы на тое, што такая мадэль з’яўляецца агульнапрызнанай формай працы і існуе ва Украіне, Расіі, Азербаджане, Грузіі, Арменіі.

- Ці прадугледжвае беларускае заканадаўства нейкую адказнасць за ўмяшальніцтва ў справы дзяржаўных структураў, у чым вас вінавацяць?
- Думаю, што не, паколькі гэта не факты, а толькі нейкія прыдумкі спецыяліста Міністэрства юстыцыі. Ён узяў фразу з тэксту і зрабіў з яе сваю ўласную выснову. У нашых дакументах мы гаворым, што хочам перанесці літоўскі вопыт на Беларусь. У Мінюсце палічылі, што гэта умяшальніцтва ва ўнутраныя справы. Але ёсць такое паняцце, як супрацоўніцтва. Калі мы кажам, што хочам “перанесці” чыйсці вопыт – гэта значыць, што мы проста вучымся.

- Яшчэ адно абвінавачанне грунтуецца на ўзоры ліста, які быў накіраваны ў адміністрацыю прэзідэнта, парламент і ў Канстытуцыйны Суд. Змест гэтага ліста Мінюст расцаніў як заклік да пратэсту.
- Гэта было ў 2001 году. Кампанію супраць Дэкрэта №8 ініцыявала я асабіста. Пасля прыняцця гэтага Дэкрэта пайшоў адлік смерці трэцяга сектара. “Рада” офіцыйна не ўдзельнічала ў гэтай кампаніі. Удзельнічалі толькі некаторыя арганізацыя, якія ўваходзяць у “Раду”, напрыклад “Next stop – new life”. Тады наш ліст быў накіраваны ва ўсе уладныя структуры. Пасля гэтага “Next stop – new life” вынеслі папярэджанне. Але чаму гэтае патанне ўзнікла зараз, я не ведаю.

Уражанне такое, што ў Мінюсце прачыталі наш сайт, выравалі нейкія кавалі з нашых дакументаў і зрабілі выснову, што мы замаемся нестатутнай дзейнасцю. Вельмі прымітыўны падыход.

- На снежанскім Форуме вы абвесцілі новую канцэпцыю дзеянняў, якая ўключае ў сябе альтэрнатыўныю моладзевую палітыку. У чым яе сутнасць?
- Мы прыйшлі да высновы, што ў беларуская моладзь сёння пазбаўлена дзьвух самых асноўных рэчаў: першая – выбар, другая – самарэалізацыя. Гэтыя пытанні на ўзроўні дзяржаўнай моладзевай палітыкі не вырашаныя. Гэта цягне за сабой вялікую пагрозу для беларускай моладзі і для будучыні краіны. Ужо зараз сацыялагічныя апытанні паказаваюць, што большасць маладых людзей зараз скіраваныя на эміграцыю. Гэта значыць, што маладыя людзі, не залежна ад сваіх здольнасцяў і прафесіі, не бачаць перспектывы ў гэтай краіне. Выбар дае магчымасць маладому чалавеку стаць лідэрам, знайсці сябе ў жыцці.

У нашай канцэпцыі альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі мы гаворым пра каштоўнасці, якія па сутнасці з’яўляюцца еўрапейскімі каштоўнасцямі. Мы плануем прадставіць ўраду пакет дакументаў у якім будзе раскратае пытанне “якой павінна быць моладзевая палітыка ў Беларусі?”. Мы гатовыя прапанаваць не толькі канцэпцыю і ідэю, але таксама і план па яе рэалізацыі.

- Ці звязваеце вы судовы пераслед арганізацыі з вашымі ініцыятывамі?
- Прычынай, акрамя ініцыятываў, стала і тое, што “Рада” з’яўляецца паўнапраўным сябрам Еўрапейскага моладзевага Форума. Канешне, мы звязваем гэтыя рэчы, бо каля 50% з таго, у чым нас вінавацяць – гэта тэзісы з нашай новай праграмы. Але Форум адбыўся, падзя мела месца, ідэя была агучаная. Зараз нас не магчыма спыніць.
Увогуле, я лічу, што барацьба з ідэямі – гэта вельмі вялікая памылка. Ідэя - гэта тое, што нельга забараніць. Дзяржава, дзе змагаюцца з ідэямі – аўтарытарная дзяржава. Любая ідэя, ў тым ліку і нашыя ідэі, маюць права на існаванне.

- Якія наступтывы будзе несці ліквідацыя “Рады”?
- Мы страцім свой статус у Еўрапейскім моладзевым форуме. Гэта вельмі сур’ёзная моладзевая структура Еўропе.У ёй можа знікнуць голас Беларусі. А мы былі першымі паўнапраўнымі сябрамі гэтай арганізацыі ад нашай краіны.

- Магчыма прадзяржаўны “Камітэт моладзевых арганізацый” зойме вашае месца?
- Камітэт не можа заняць нашае месца, паколькі гэта недэмакратычная палітызаваная арганізацыя. Кіраўніцтва Камітэту ўжо два гады спрабуе ўступіць у Еўрапейскіх форум, але там адносна такіх арганізацый ёсць выразная пазіцыя.
Мне самой вельмі цяжка размаўляць на гэтую тэму. У Камітэт увайшлі былыя сябры “Рады”: “Ліга дабравольнай працы”, “Юнэска”, “Гайды”, піянеры і інш. На іх ціснулі, яны выйшлі ад нас і ўступілі ў Камітэт. Камітэт быў спецыяльна створаны дзеля таго, каб ажыццяўляць прадзяржаўную міжнародную моладзевую палітыку.
Так ужо было, 15 год таму. Але час паказаў, што гэтая сістэма не можа выжыць. Мне вельмі шкада часу, мне шкада маладых людзей. Цэлае пакаленне ізноў будзе згублена.

- За апошнія гады вельмі шмат няўрадавых арганізацыяў у Беларусі сутыкнуліся з праблемамі...
- Грамадзянскі сектар вельмі разнастайны. У нармальнай дзяржаве арганізацыі з’яўляюцца партнёрамі, паміж імі існуюць раўнапраўныя стасункі. Але нас дзяржава назвала “ворагам”, “аппазыцянерамі”. Арганізацыям, якія ніколі не займаліся палітыкай, няпроста жыць у такой сітуацыі. І гэта толькі таму, што яны недзяржаўныя. Шмат якія арганізацыі вельмі хваравіта гэта перажываюць, асабліва ў апошні час.

Але факт застаецца фактам: у дзяржаве ёсць “нашыя” і “не нашыя” і гэта вызначаецца па прынцыпу лаяльнасці да ўладаў.

- Зараз у “Радзе” 7 арагніўацыяў, было 24. Чаму скарацілася колькасць сябраў?
- На апошнім сходзе мы выключылі з “Рады” сем араганізацыяў, бо фактычна яны не існуюць. Па нашаму Статуту ў “Раду” могуць уваходзіць толькі рэспубліканскія арагнізацыі. Мы планавалі змяніць Статут і тады да нас маглі б далучыцца шмат якія рэгіянальныя арганізацыі. Зараз з намі працуюць “Next stop – new life”, “Новыя твары”, камсамольцы, “Гісторыка”, “Грамадзянскі Форум” і інш.

- Хто у бліжэйшай будучыні будзе найбольш заўважны на полі моладзевай палітыкі ў Беларусі?
- В 2003 годзе адбылося зліццё Патрыятычнага саюзам моладзі з Беларускім патрыятычным саюзам моладзі. БРСМ па свайму статусу не з’яўляецца палітычнай арагнізацыяй, але фактычна гэта пераемнік камсамолу.
Тады ў 2003 годзе Беларускі саюз моладзі змагаўся за сваю незалежнасць. Але змянілася кіраўніцтва, і яны не змаглі ўтрымацца. Праз поўгады, пасля зліцця і ўтварэння БРСМ у арагнізацыі мяняецца кіраўніцтва. Новы старшыня - Міхайл Арда, выразны носбіт ідэалогіі сёнешняй улады.
Зараз арагнізацыя мае вялізарнае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту. Людзі, якія там працуюць атрымоўваюць вялізарныя заробкі. Але галоўная мэта БРСМ – гэта ідэалогія, выразная дзяржаўная ідэалогія. Арганізацыя вельмі палітызаваная, але ніхто не кажа, што БРСМ умешваюцца ва ўнутраную палітыку дзяржаўныя структураў ...

- Ці была нейкая міжнародная рэкцыя на ціск на “Раду”?
- Так, канешне. Трэба адначыць, што падзеі развіваліся вельмі імкліва: 16 студзеня мы атрымалі позву з Вярхоўнага Суду, 23 абылося першае слуханне нашай справы, 28 студзеня – суд. Я думаю, што такая тэрміновасць спецыяльна была патрэбная дзеля таго, каб мы не паспелі разгарнуць шырокую кампанію падтрымкі.
Зараз ў беларускія амбасады і ў Вярхоўны Суд праходзяць лісты ў нашую падтрымку ад сяброў “Рады”.

- Што будзе, калі “Раду” ліквідуюць?
- Зараз мы не здольныя думаць пра гэта. Але я ўпэўненая, што праца не спынеца. Мы ініцыявалі працу Моладзевага Форума – гэта сабранні дзе мы абвесцілі канцэпцыю нашай моладзевай палітыкі. На Форумах разам з лідэрамі мы будзем думаць, планаваць, абмяркоўваць разам.
“Рада” павінна была б стаць платформай для рэалізацыі нашых планаў. У Законе ясна напісана, што ў нашай краніе не можа быць манапалізацыі моладзевай палітыкі, што кожная арганізацыя мае роўныя правы і роўныя магчымасці.
Мне шкада што з закрыццём “Рады” вельмі шмат маладых людзей у Беларусі пазбавяцца выбару.

* * *
Форум незалежных моладзевых аб’яднанняў і ініцыятыў, аб якім гаворыць Святлана Каралёва, ў Дэкларацыі аб альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі названы асноўным інструментам фармавання і рэалізацыі альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі. Першая сустрэча Форуму адбылася 5 снежня 2005 году ў Смаленску.

Увогуле, Дэкларацыя - унікальны дакумент. У ёй прадстаўнікі моладзевых арганізацыяў і ініцыятыў Беларусі разам з са сваёй занепакоенасцю станам рэчаў у нашай краіне таксама зазначаюць, што за апошнія некалькі год моладзевая палітыка была канчаткова манапалізаваная дзяржавай. Пра гэта сведчыць імклівае скарачэнне колькасці моладзевых грамадзскіх аб’яднанняў, забарона дзейнасці ўсіх нефармальных дэмакратычных моладзевых аб’яднанняў, абмяжаванне міжнародных кантактаў беларускай моладзі і узмацненне пераследу актывістаў за грамадскую дзейнасць і палітычныя погляды.

У звязку з гэтым, а таксама дзеля стварэння і аднаўлення магчымасцяў для развіцця маладых людзей, аўтары Дэкларацыі абвесцілі аб стварэнні Альтэрнатыўнай моладзевай палітыкі. “Альтэрнатыўная моладзевая палітыка гэта дзейнасць арганізацый, ініцыятываў, асобаў, якія адкрыта заяўляюць, што яны не згодныя з дзяржаўнай моладзевай палітыкай, у сваёй дзейнасці кіруюцца дэмакратычнымі прынцыпамі і каштоўнасцямі грамадзянскай супольнасці, лічаць, што моладзевая палітыка павінна распрацоўвацца і праводзіцца самімі маладымі людзмі,” – гаворыцца ў дакуменце.

Ядвіга МАЦКЕВІЧ

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства