viasna on patreon

У Смаргоні ўводзяць калектыўныя прагляды прапагандыстскіх фільмаў

2006 2006-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Намесьнік старшыні Смаргонскага райвыканкама спадар Шмыга разаслаў кіраўнікам 37 прадпрыемстваў горада, прычым як дзяржаўнай, так і недзяржаўнай уласнасьці, графікі прагляду відэафільма “Сьцяг і герб маёй краіны” і цыклю відэафільмаў “Навейшая гісторыя”.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, у пасланьні да кіраўнікоў прадпрыемстваў спадар Шмыга спасылаецца на даручэньне прэзыдэнта краіны ад 20 чэрвеня 2005 года і рашэньне аблвыканкама ад 7 верасьня 2005 года за № 513 “Аб мерапрыемствах па далейшым удасканаленьні абслугоўваньня насельніцтва вобласьці ў 2005-07 гадах” і просіць арганізаваць сумесна з Смаргонскім прадпрыемствам відэапракату калектыўны прагляд відэафільма “Сьцяг і герб маёй краіны” і цыклю відэафільмаў “Навейшая гісторыя”.

У графіку дакладна расьпісана месца і дзень прагляду відэафільмаў для кожнага прадпрыемства. Дадаткова рэкамэндуецца толькі ўзгадніць час прагляду.

У гэтым жа графіку заплянаваны і мерапрыемствы перад праглядам відэафільмаў – напрыклад, сустрэча з супрацоўнікам бібліятэкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства