viasna on patreon

МЗС Украіны выказала афіцыйны пратэст у сувязі з канфіскацыяй беларускімі памежнікамі відэаматэрыялаў у здымачнай групы ўкраінскага тэлеканалу "Інтэр".

2006 2006-01-31T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 студзеня на беларуска-украінскай мяжы мытнікі забралі ў журналістаў тры відэакасеты па падазрэнні ў наяўнасці на іх матэрыялаў "антыдзяржаўнага характару". 28 студзеня прадстаўніка амбасады Беларусі ва Ўкраіне выклікалі ва ўкраінскае МЗС, дзе паінфармавалі аб звароце журналістаў тэлеканалу "Інтэр", а таксама перадалі ноту з просьбай разабрацца ў сітуацыі і вярнуць відэакасеты.
Паводле інфармацыйных агенцтваў, у адзнятых матэрыялах ішла гаворка пра падрыхтоўку да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведаміла прэс-служба БАЖ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства