viasna on patreon

Міхася Башуру працягваюць трымаць за кратамі

2010 2010-08-26T09:34:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bashura.jpg

Лідэр грамадскай кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў паведаміў Радыё Рацыя, што дапамогу Міхасю Башуру, якога трымаюць за кратамі ў Жодзінскім следчым ізалятары, абвінаваціўшы ў падробцы фінансавай даведкі, аказваюць па трох накірунках – юрыдычнаму, матэрыяльнаму і маральнаму.

Юрысты кампаніі паспрабавалі прааналізаваць падобныя крымінальныя справы – і не знайшлі ніводнай, дзе абвінавачанага да суда трымалі б за кратамі. Уладзімір Някляеў упэўнены, што справа ўзбуджана толькі дзеля запалохвання актывістаў кампаніі «Гавары праўду».

- Мы праглядзелі прыкладна падобныя справы. Па-першае, такой справы, як у Міхася, увогуле ніколі не было. І не было каб за нейкія падробныя паперкі нехта сядзеў за кратамі, менавіта да суда. Яны пайшлі на гэта дзеля аднаго, каб зрабіць такі прэцэдэнт, каб запалохаць тых, хто працуе ў нашай кампаніі, - адзначыў Някляеў.

Міхась Башура абвінавачаны ў падробцы даведкі аб прыбытках, якую ён 2 гады таму прадставіў у банк, каб атрымаць крэдыт. За гэта актывісту кампаніі «Гавары праўду» пагражае 3 гады зняволення, альбо грашовы штраф ці 5 гадоў абмежавання волі. Міхась Башура не прызнае сябе вінаватым і тлумачыць усё памылкай пры разліках прыбыткаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства