viasna on patreon

Працягваюць звальняць з працы

2010 2010-08-26T13:45:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maladaja-belarus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіста Руху “Маладая Беларусь” зь Віцебску Рамана Баброва, які працуе па размеркаваньні сталяром у прыватным гандлёвым унітарным прадпрыемстве “Таймколор”, учора выклікаў на размову дырэктар Шчарбакоў С.П.

Дырэктар паведаміў, што ставіць пытаньне аб звальненьні актывіста, бо ня хоча мець праблемаў. Ён дадаў, што яму тэлефанавалі датычна ўдзелу Рамана ва ўстаноўчым зьезьдзе Руху “Маладая Беларусь” 10 ліпеня 2010.

Раман Баброў паставіў свой подпіс у сьпісе заснавальнікаў Руху. 10 жніўня дакуманты, неабходныя для атрыманьня дзяржаўнай рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня, былі пададзеныя ў Міністэрства Юстыцыі.

Прэс-служба Руху "Маладая Беларусь"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства