viasna on patreon

Пракуратура папярэдзіла Берніковіча за бардаў

2010 2010-08-30T13:23:57+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bernikovich.jpg
Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Сёння  сябар руху “За Свабоду” і старшыня Глыбокскай раённай суполкі Партыі БНФ Яраслаў Берніковіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру, дзе даваў тлумачэнне адносна правядзення бардаўскага фестывалю.

Сёлета фестываль быў прысвечаны Ларысе Геніюш. Першапачаткова планавалася, што ён пройдзе на тэрыторыі касцёла ў Мосары, але ксёндз-пробашч Уладзімір Шымуковіч  напярэдадні мерапрыемства адмовіў у правядзенне канцэрта.

- Сёння выклікалі ў пракуратуру, даваў тлумачэнне па правядзенні бардаўскага фестываля. Увечары далі папярэджанне. Гэта ўжо другі бардаўскі фестываль, які праходзіў на Глыбоччыне. У нас была дамоўленасць з ксяндзом, мы хацелі правесці яго на тэрыторыі касцёла ў Мосары. І ў апошні момант нам адмовілі, - паведаміў Яраслаў Берніковіч.

Канцэрт адбыўся ў іншым фармаце на беразе возера. Паводле меркавання загадчыка ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Міхаіла Чарапкоўскага, Яраслаў Берніковіч тым самым парушыў заканадаўства — нягледзячы на забарону, арганізаваў выступы бардаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства