Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
https://spring96.org./be/news/35027
2010
2010-08-31T15:25:53+0300
2010-08-31T15:25:53+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/gavary.jpg
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую.
Па тэлефоне яна пасьпела паведаміць "Свабодзе", што была затрыманая на Калгасным рынку, калі інфармавала яго наведнікаў і гандляроў аб прызначаным на 15 гадзін калектыўным сходзе на рынку "Кастрычніцкі".
"Калі я гутарыла зь людзьмі, то раздавала ім газэту "Мы і рынак" зь лягатыпам кампаніі "Гавары праўду", а таксама буклет з надрукаваным тэкстам указа прэзыдэнта № 618 "Аб арэндзе".
Дзяжурны Салігорскага РАУС патлумачыў "Свабодзе", што падставай для затрыманьня Тацьцяны Кучынскай стала менавіта распаўсюджваньне ёю газэты і буклета, якія мусіць атрымаць экспэртную ацэнку аб іх законнасьці.