viasna on patreon

У Брэсце выклікаюць у КДБ журналіста

2010 2010-09-30T13:30:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg

Журналіста Радыё Рацыя Зміцера Кіселя сёння выклікаюць на размову ў Брэсцкі аддзел КДБ, каб "высветліць праблемы якія апошнім часам узніклі вакол яго асобы".

Сам Зміцер Кісель адзначае, што яго прозвішча з 22 верасня занесена ў спіс невыязных з Беларусі, ён сам даведаўся пра гэта толькі 2 дні назад, калі вяртаўся з-за мяжы:

– Я выехаў 24-га, а вось калі ўжо вяртаўся 28-га, прыехаў пагранічны нарад на вакзал, мяне нават не павялі праз мытню, каля мяне паставілі салдата і сказалі "Ахоўваць яго", афіцэры сышлі ўбок і паміж сабой доўга размаўлялі ды тэлефанавалі. Пасля падышлі і кажуць: "Як вы выехалі?" Я кажу: "Праз вашу мытню". "Дакладна праз нашу мытню?" Я кажу, што так. Ну, вось яны і сказалі мне: "Вам, насамрэч, забаронены выезд, мы не ведаем, як вы выехалі, але мы вам паверым, што вы, маўляў, не ўцякалі, але выехалі праз нас, дайце нам паперы ды ідзіце разбірайцеся са сваімі праблемамі".

Аб гэтым, каб Зміцера Кіселя ўвесці ў спіс невыязных, папрасіў вайсковы камісарыят ў Пінску, быццам з-за таго, што ў ваенкамаце зніклі дакументы датычныя яго асобы за апошнія два гады.

Сам Зміцер Кісель кажа, што копіі ўсіх неабходных дакументаў у яго ёсць і ён цягам бліжэйшых дзён гатовы іх данесці ў пінскі ваенкамат. Сёння на размову у КДБ журналіст ісці адмовіўся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства