viasna on patreon

Аптымізм абаронцаў помнікаў не апраўдаўся

2010 2010-09-30T14:41:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/verhni_gorad.jpg

На паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Мінкульце ўзгоднены афіцыйны праект, які фактычна знішчае старую забудову.

Не так даўно чыноўнікі Мінгарвыканкама дэманстравалі падтрымку альтэрнатыўнага праекту рэканструкцыі вуліцы Гандлёвая, які распрацавалі спецыялісты Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Супраць разбурэння гістарычнай забудовы на вул. Гандлёвая таксама выступіла грамадскасць.

Аднак, 29 верасня на паседжанні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне аднаўлення страчанай забудовы правага боку вул. Гандлёвай у межах гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Мінску”, нечакана быў падтрыманы афіцыйны праект. З гэтай нагоды ГА БДТАПГК распаўсюдзіла заяву.                                  


Заява ГА БДТАПГК


Шабаш некампетэнтнасці і беззаконня

29 верасня 2010 г. адбылося пасяджэнне Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, на якім разглядалася пытанне аднаўлення страчанай забудовы правага боку вул. Гандлёвай у межах гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр Мінску”.

На разгляд былі  прадстаўлены: праект (будаўнічая стадыя), распрацаваны КУП “Мінскпраект” па заказе КУП “Мінская спадчына” і эскізны праект рэканструкцыі страчанай гісторыка-планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў па праваму боку вул. Гандлёвай, распрацаваны спецыялістамі архітэктурнай секцыі

Па выніках разгляду навукова-метадычная рада ўзгадніла афіцыйны праект, які практычна па ўсіх пазіцыях парушае базавыя палажэнні заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, што будзе чарговым крокам да канчатковага знішчэння Гістарычнага цэнтру,  унікальнага помніка горадабудаўніцтва, якое абдываецца з бласлаўлення Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь і упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў складзе таго ж, ужо сумна вядомага, міністэрства.

Рашэнне рады ад 29.09.2009 г. не абапіраецца ні на адзін нарматыўны дакумент з ліку тых, якія рэгулююць ахову гісторыка-культурнай спадчыны і правядзенне прац у гістарычным цэнтры Мінску, а гэта і Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, Указ прэзідэнта ад 14.07.2010г., генеральны і дэтальныя планы. Асноўны крытэр абмеркавання – не адпаведнасць заканадаўству, не навуковая абгрунтаванасць, а эстэтычныя якасці. Асноўны аргумент у спрэчцы – затраты з бюджэта на інжынерныя сеткі, пракладзеныя з парушэннямі заканадаўства ўздоўж вул. Гандлёвай, і бюджэтныя затратц на ўжо выкананы прааект у будаўнічай стадыі, дарэчы, таксама ўжо з парушэннямі заканадаўства.

Паўстае пытанне пра прафесійную кампетэнцыю заказчыкаў, праектыроўшчыкаў, прымаючага боку, у тым ліку і апарата ўзгаднення,   праектаў па правядзенню прац на гісторыка-культурных каштоўнасцях, ці поўнай іх карумпаванасці, калі Навукова-метадычная рада становіцца своеасаблівым інструментам легалізацыі незаконных прац на помніках, што ставіць яе ледзь не на вяршыню злачыннага працэса. Бо як назваць тое, што на дадзеным пасяджэнні гэты орган, па-першае, прымаў рашэнне на падставе фальсіфікаванай інфармацыі, па-другое, па-за межамі паўнамоцтваў, якія вызначаны дзеючым заканадаўствам, па-трэцяе, забыўшыся ўпапыхах правесці працэдуру галасавання.

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікае да недаверу да рашэнняў Навукова-метадычнай рады і Міністэрства культуры ў пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны, як заангажаваных, непрафесійных, а зачастую і злачынных.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства