Валянцін Баранаў, асуджаны за ўдзел у акцыі 23 сакавіка, быў дастаўлены cа сьпецпрыёмніка ў бальніцу
https://spring96.org./be/news/363
2003
2003-03-26T10:00:00+0200
2003-03-26T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валянцін Баранаў быў асуджаны на 14 сутак адміністратыўнага арышту. У сьпецпрыёмніку разьмеркавальніку ён знаходзіўся ў адной камеры з Паўлам Знаўцам і Вячаславам Сіўчыкам. 26 сакавіка ў Валянціна Баранава павысіўся ціск і яго забралі на хуткай дапамозе ў бальніцу нумар тры. Як паведаміў Валянцін Баранаў у ПЦ “Вясна”, у Паўла Знаўца таксама вялікія праблемы са здароўем – ён адмаўляецца прымаць ежу. Яшчэ В.Баранаў сказаў, што пасьля суда іх не адразу адвезьлі у сьпецпрыёмнік – трымалі цэлую ноч у міліцыі ў такз ваным “малпоўніку” у нечалавечых умовах, нават не дазваляючы карыстацца прыбіральняй.