Вынікі судоў над затрыманымі ў Мінску ўдзельнікамі акцыі 25 сакавіка, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
26 сакавіка ў судзе Савецкага раёну г. Мінску адбыліся суды над затрыманымі ў Мінску ўдзельнікамі акцыі 25 сакавіка, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
Падчас разгляду справаў каля суда былі затрыманыя 5 актывістаў незарэгістраванага маладзевагу руху ЗУБР. Маладыя людзі былі дастаўленыя ў РУУС Савецкага раёну для высьвятленьня асобы. Каля суда быў таксама затрыманы сын Уладзімра Кішкурны – Антон Кішкурна, які прыйшоў на суд да свайго бацькі.
Вынікі судоў над затрыманымі ў Мінску ўдзельнікамі акцыі 25 сакавіка, прысьвечанай 85-ым угодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі
Вячорка Вінцук – 10 сутак арышту
Кішкурна Уладзімір – 15 сутак
Афнагель Яўген – 15 сутак арышту
Ялавая Тацяна – 5 сутак арышту
Корбан Алег – 5 сутак аарышту
Віньнікаў Ігар – 5 сутак арышту
Бародка Зьміцер – 5 сутак арышту
Навіцкі Леанід – 5 сутак
“Зараз назіраецца тэндэнцыя, што суды не выносяць апраўдальных пастановаў па адміністратыўнах справах. Прызнаюць вінаватымі ўсіх нават калі факты сьведчаць, што чалавека трэба апраўдаваць”, -- адзначае юрыст Правабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч.