У Сьветлагорску міліцыя перашкаджала грамадзянам весьці агітацыю за кандыдата на прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча
https://spring96.org./be/news/3685
2006
2006-02-27T10:00:00+0200
2006-02-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 лютага з вуліцы каля цэнтральнага рынку чацьвёра супрацоўнікаў міліцыі завялі Віктара Ахрамчука і Святлану Міхальчанку ў пастарунак і трымалі больш як паўгадзіны. Туды ж прыехаў намесьнік начальніка раённага аддзелу ўнутраных спраў, маёр міліцыі Пётр Зыкун. Міліцыянты спрабавалі давесьці грамадзянам, што раздача перадвыбарчых матэрыялаў на вуліцы незаконная. Па словах міліцыянтаў, гэта – “хадзячы пікет”.
Калі грамадзкіх актывістаў адпусьцілі, абодва яны аднавілі раздачу агітацыйных матэрыялаў Мілінкевіча, паведаміла радыё Свабода.