Вядучыя газэты Польшчы, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны надрукавалі карыкатуры на Аляксандра Лукашэнку
https://spring96.org./be/news/3690
2006
2006-02-27T10:00:00+0200
2006-02-27T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гэта адбылося на знак салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і мультфільмаў пра кіраўніка беларускай дзяржавы, якім пагражае турэмнае зьняволеньне, паведаміла «Радыё Свабода».
"Мы хочам паказаць Лукашэнка, што сьмех – гэта зброя дэмакратыі" – такімі словамі пачынаецца тэкст пад карыкатурамі Аляксандра Лукашэнкі, што надрукаваў сёньня найбольш масавы польскі штодзёньнік "Gazeta Wyborcza".
Акрамя "Wyborczej" да акцыі салідарнасьці з аўтарамі малюнкаў і сатырычных мультфільмаў, далучыліся папулярная чэская газэта "Lidové Noviny", вугорскі штодзёньнік "Magyar Hirlap" і вядучая славацкая газэта "Sme" (нагадаем, яе карэспандэнту беларускія ўлады нядаўна не дазволілі ўезд на тэрыторыю Беларусі).