viasna on patreon

У Гомелі ля ўнівэрмагу трэці раз за апошнія пяць дзён міліцыя затрымала агітатара каманды Мілінкевіча Андрэя Толчына

2006 2006-02-28T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

27 лютага зноў быў затрыманы гомельскі актывіст і агітатар Андрэй Толчын, які раздаваў буклеты Аляксандра Мілінкевіча і газэту “Народная воля” з ягонай перадвыбарчай праграмай. З Цэнтральнага пастарунку яго даставілі ў раённую адміністрацыю, пасьля ў пракуратуру Цэнтральнага раёну. Шукалі таго, хто можа скласьці пратакол за парушэньне выбарчага заканадаўства.
У спадара Толчына зноў сканфіскавалі 350 буклетаў кандыдата на прэзыдэнты ад аб`яднаных дэмакратычных сілаў, планшэт з ягонымі двума партрэтамі, складны столік, 72 газэты “Народная воля” і каля 40 абвестак пра дату і час выступу Аляксандра Мілінкевіча на тэлевізіі і радыё.
У пракуратуры Андрэя Толчына папярэдзілі, каб чакаў выкліку ў гарвыканкам, паведаміла радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства