Адвакату Валера Леванеўскага адмовілі ў сустрэчы з падабаронным па невядомым прычынам
https://spring96.org./be/news/3697
2006
2006-02-28T10:00:00+0200
2006-02-28T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла радыё Свабода, адвакату Аляксандру Бярылаву, які прыехаў 28 лютага ў Івацэвіцкую калёнію да сваійго падабароннага Валера Леванеўскага, адмовілі ў сустрэчы. Прычыны не патлумачылі.
Адвакат і сваякі Леванеўскага не выключаюць, што вязень зноў патрапіў у карцар, як гэта было ў студзені, калі Валер Леванеўскі ўжо адбыў два тыдні ў карцары за парушэньне рэжыму. Сам лідэр гарадзенскіх прадпрымальнікаў тады заявіў, што яго пакаралі за змаганьне за свае правы і правы іншых вязьняў.