Свечкі на ганку КДБ
https://spring96.org./be/news/37025
2010
2010-10-30T14:16:00+0300
2010-10-30T14:16:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У сталіцы прайшоў «Пікет памяці», прысвечаны трагічным угодкам масавага растрэлу нацыянальнай эліты ў Мінскай турме НКВД у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года.
Як вядома, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў цяперашняй турме КДБ былі знішчаныя некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.
Сярод забітых былі пісьменнікі Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Міхась Зарэцкі, Аляксандр Чарнушэвіч, Міхась Чарот, дзеячы навукі, культуры, мастацтва. Тая ноч сталася апагеем знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Увогуле, гэты дзень быў насычаны вулічнымі акцыямі. За некалькі гадзінаў да «Пікету памяці» адбыўся «Парад пікетаў».