viasna on patreon

Украінскія міліцыянты ламаюць дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера

2010 2010-11-04T12:59:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Кіеве праваахоўнікі праваахоўнікі спрабуць узламаць уваходныя дзверы ў кватэру беларускага апазіцыянера Аляксандра Цынкевіча, які з'яўляецца акрэдытаваным журналістам газеты "Народная Воля". Пра гэта паведамляе ўкраінскі сайт proUA.

Цынкевіч заявіў праваахоўнікам, што ён з'яўляецца замежным грамадзянінам і ў кватэры знаходзяцца малалетнія дзеці. Цынкевіч гатовы кантактаваць з міліцыяй у прысутнасці консула Беларусі.

Міліцыянты заяўляюць, што нумар хатняга тэлефона журналіста праходзіць па справе пра выпуск у Крыме фальшывага выдання "КоммерсантЪ" сёлета ў кастрычніку.

Тады ў некаторых крымскіх гарадах быў распаўсюджаны падроблены нумар расійскай газеты. Ён быў накіраваны на дыскрэдытацыю прэм'ер-міністра Крыма, лідара мясцовай арганізацыі Партыі рэгіёнаў Васіля Джарты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства