Пасольства Расіі высвятляе акалічнасці паўторнага затрымання расіян
https://spring96.org./be/news/40294
2010
2010-12-30T20:11:00+0200
2010-12-30T20:11:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паводле інфармацыі МУС, двое з 12 расіян, вызваленыя пасля арышту, зноў затрыманыя ў межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Згодна з заканадаўствам, на працягу трох сутак будзе вырашана пытанне пра абранне ў адносінах да іх меры стрымання, паведамілі ў МУС.
Як сказаў саветнік пасольства РФ у Беларусі Вадзім Гусеў, консул пасольства Расіі ў Беларусі мае намер высветліць, за што былі арыштаваныя двое расіян і якія прэтэнзіі да іх выстаўляюць. "У любым выпадку мы маем намер адстойваць інтарэсы расійскіх грамадзян", — падкрэсліў саветнік пасольства.