КДБ працягвае ператрусы
У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя
Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус.
Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых
беспарадках. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» жонка спадара Косткі. Яна сказала,
што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.
Супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі маці Андрэя Кіма, якая
знаходзіцца ў лякарні, і сказалі, што ў яе кватэры будзе
праводзіцца ператрус.
Апоўдні сябру выканкаму АГП Тацяне Шакель патэлефанавалі
супрацоўнікі спэцслужбаў і запатрабавалі, каб яна тэрмінова прыехала
ў КДБ. Паводле Тацяны, супрацоўнікі КДБ паведамілі пра нейкае памяшканьне,
якое нібыта мае дачыненьне да зьняволенага міжнароднага сакратара АГП
Андрэя Дзьмітрыева. Супрацоўнікі КДБ сказалі, што маюць ключ ад гэтага
памяшканьня і ордэр на ператрус, паведамляе сайт АГП.