У журналісткі «Белсата» Кацярыны Ткачэнкі правялі ператрус
Сёння па тэлефоне журналістку Кацярыну Ткачэнка выклікалі на 31 снежня ў КДБ на “размову”, але адмовілася ісці без позвы. Увечары ў кватэры, дзе жыве журналістка, быў праведзены ператрус. Забралі ноўтбук.
Пра гэта прэсс-службе БАЖ паведаміў прадстаўнік тэлеканала “Белсат” у Беларусі Міхась Янчук, які ў 21.20 прыехаў на месца падзеяў.
Сп-ру Янчуку, якога прысутны на месцы падзеяў падпалкоўнік КДБ пазнаў у твар, таксама прапанавалі прыйсці ў КДБ на размову. Калі журналіст адмовіўся, яму паведамілі, што дашлюць афіцыйную позву пасля навагодніх святаў.
Па звестках Еўрапейскага радыё, таксама з'явілася інфармацыя, што ператрус праведзены ў былога супрацоўніка КДБ Валер'я Косткі. Цяпер колішні памочнік Генадзя Карпенкі жыве ў вёсцы ў Смалявіцкім раёне.