У Дзмітрыева трэці вобшук. Цяпер на дачы бацькоў
https://spring96.org./be/news/40309
2010
2010-12-30T21:45:00+0200
2010-12-30T21:45:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як стала вядома «Нашай Ніве», супрацоўнікі КДБ правялі сёння чарговы вобшук у сваякоў Андрэя Дзмітрыева. Першы быў на кватэры палітыка, другі — на кватэры ягонай мамы. Цяпер прыйшла чарга дачы.
Дзмітрыеў быў кіраўніком штаба кандыдата ў прэзідэнты Някляева.
Нягледзячы на тое, што ў ноч пасля арышту Дзмітрыева схілілі да пакаяннай заявы, яго пакінулі пад вартай.