Родныя вязьняў "амэрыканкі" аб'ядналіся
https://spring96.org./be/news/40311
2010
2010-12-30T18:16:00+0200
2010-12-30T18:16:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 сьнежня ў Менску стварылі грамадзкі камітэт "Вызваленьне".
Ягоная
асноўная мэта – дамагацца вызваленьня ўсіх тых, хто знаходзіцца ў СІЗА
КДБ і каго падазраюць у датычнасьці да масавых беспарадкаў у Менску.
У
камітэт увайшлі жонкі, бацькі і дзеці зьняволеных кандыдатаў на
прэзыдэнта і іх паплечнікаў. Яны ўжо накіравалі ліст кіраўніцтву Расеі,
Эўразьвязу і ЗША з заклікам зрабіць усё магчымае для вызваленьня новых
беларускіх палітвязьняў. Рыхтуюць яны зварот і ў Чырвоны крыж, з тым каб
гэтая арганізацыя паспрыяла мэдыцынскай дапамозе палітвязьням.