Грамадзянін Расіі звярнуўся ў пракуратуру
https://spring96.org./be/news/40313
2010
2010-12-31T11:21:05+0200
2010-12-31T11:21:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/rusgroshy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бурмістраў Аляксандр, які быў арыштаваны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня, быў вызвалены датэрмінова па патрабаванню Расійскай федэрацыі. Пры атрыманні рэчаў у Жодзінскім ІЧУ высветлілася, што ў яго не хапае 3.000 расійскіх рублёў, што эквівалентна 100 $.
Грашовая сума, якую меў пры сабе грамадзянін Расіі ў момант затрымання і паступлення ў ізалятар, зафіксаваная ў пратаколах вобыску и асабістага дагляду. Па факце кражы Бурмістраў Аляксандр звярнуўся ў пракуратуру Ленінскага раёну Мінска. У сваёй скарзе ён просіць правесці праверку выкладзеных фактаў, вярнуць грашы і працягнуць віноўных да адказнасці.