viasna on patreon

Гадзіна Смутку ў Гомелі адбудзецца нягледзячы на супраціў уладаў

2003 2003-04-25T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гадзіна Смутку адбудзецца ў суботу 26 красавіка ў Цэнтральным скверы на вуліцы Савецкай, пачатак ў 18.00. Арганізацыйнымі пытаньнямі, якія тычацца правядзеньня Гадзіны Смутку займаецца часовы Грамадскі камітэт, у які ўваходзяць актывісты грамадскіх арганізацыяў Гомеля.

Гаворыць старшыня Рады Гомельскага абласнога аддзяленьня ПЦ “Вясна” Анатоль Паплаўны: “Гадзіна Смутку адбудзецца традыцыйна – зьбяруцца людзі, будуць трымаць у руках абразы і запаленыя сьвечкі. Але людзей прыйдзе менш, чым планавалася, у сувязі з тым, што Ганна Шыдлоўская, прадстаўніца аддзелу Інфармацыі пры гарвыканкаме, катэгарычна забараніла Рэкламнаму бюро распаўсюджваць абвесткі пра Гадзіну Смутку. Мы хацелі паведаміць гамяльчанам пра Гадзіну Смутку афіцыйна, каб абвесткі пра час і месца правядзеньня тры дні былі разьмешчаныя на рэкламных стэндах. А цяпер мы самі прыкладаем намаганьні --распаўсюджвае абвесткі, запрашаем людзей”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства