viasna on patreon

26 красавіка, у чарговую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, у Мінску прайшоў традыцыйны “Чарнобыльскі шлях”. Па папярэдніх дадзеных, на плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя два маладыя чалавекі, якія трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі.

2003 2003-04-26T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка – у чарговую гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, у Мінску на плошчы Якуба Коласа ў 16.30 пачалі збірацца людзі, каб прайсці традыцыйным “Чарнобыльскім шляхам”. Супрацоўнікі міліцыі не выпускалі людзей, што выходзілі з метро, на плошчу Якуба Коласа, аднак усё ж каля тысячы чалавек, якім удалося туды патрапіць, пачалі шэсце да Акадэміі навук уздоўж праспекта Ф.Скарыны па ходніках.
На пляцоўцы каля Акадэміі навук сабралася каля трох тысяч чалавек. Там адбыўся мітынг, на якім выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікола Статкевіч, прафесар Нікітчанка і іншыя.
Пасля мітынгу ўдзельнікі акцыі накіраваліся па вул. Сурганава, дзе каля крамы “Рыга” адбылася хвіліна маўчання. Пасля гэтага ўсе пачалі разыходзіцца.
Па папярэдніх дадзеных, на плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя два маладыя чалавекі, якія трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сцягі. Прозвішчы затрыманых удакладняюцца. Далей падчас правядзення і пасля завяршэння “Чарнобыльскага шляху” затрыманняў не праводзілася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства