Запрашаем вас на прэс-канфэрэнцыю «Грамадзкім аб'яднаньням зноў пагражаюць закрыцьцём».
Цягам мінулага тыдня органамі юстыцыі былі ўзбуджаная судовая вытворчасьць дзеля ліквідацыі трох буйных грамадзкіх аб’яднаньняў:
• Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”,
• ГА “Агенцтва рэгіянальнага развіцьця “Варута” (Баранавічы),
• ГА “Моладзевы Хрысьціянска-сацыяльны Саюз” (Менск).
Кіраўнікі пацярпелых арганізацыяў лічаць падставы для позваў надуманымі – сапраўднай падставай ёсьць актыўная непадкантрольная дзяржаве грамадзкая дзейнасьць гэтых аб’яднаньняў.
Пазовы ў суд былі пададзеныя ў розных рэгіёнах краіны адначасова. Гэта сьведчыць, што закрыцьцё арганізацыяў – не выпадковасьць, а скаардынаваная шырокамаштабная кампанія супраць няўрадавых арганізацыяў.
Тым часам у сілу ўступіў Дэкрэт №13 “Аб некаторых пытаньнях грамадзянскай судавытворчасьці”. Паводле яго прадастаўнікам грамадзкіх аб’яднаньняў забараняецца абараняць у судзе інтарэсы грамадзянаў.
Паважаныя калегі!
Запрашаем вас на прэс-канфэрэнцыю «Грамадзкім аб'яднаньням зноў пагражаюць закрыцьцём», якая адбудзецца 29 красавіка (аўторак) у 12:00 ў сядзібе Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны (Румянцава, 13, ст.м. “Пл. Перамогі”). У ёй возьмуць удзел кіраўнікі арганізацыяў, якім пагражае закрыцьцё, прадстаўнікі Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў Беларусі і юрысты.
Дадатковая інфармацыя
ў прэс-сакратара Выканаўчага бюро
РГ Асамблеі НДА
Алёны Андрэевай
праз GSM (029) 755 80 01
альбо 206 59 09