На волі Наталля Радзіна
https://spring96.org./be/news/40972
2011
2011-01-31T11:25:00+0200
2011-01-31T11:25:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/radzina_n.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вызваленая з СІЗА КДБ рэдактар сайта charter97.org Наталля Радзіна вечарам 30 студзеня прыбыла па месцы рэгістрацыі ў Кобрын, дзе будзе знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.
Яе вызвалілі 28 студзеня з турмы КДБ пасля 40-дзённага зняволення. У Радзінай няма пашпарту, яна будзе жыць у бацькоў. Журналістка не мае права пакідаць Кобрын без дазволу следчага.
«Мяне і маму прывезлі на машыне сябры. Праводзілі з кветкамі, было шмат сяброў і журналістаў, дзякуй усім», — сказала Наталля Радзіна.
Паводле яе словаў, спыняць журналісцкую дзейнасцю яна не збіраецца.
Наталля Радзіна: Прызнавацца і каяцца мне не было ў чым