Сябры наваполацкага штабу Казуліна разгарнулі кампанію збору подпісаў пад зваротам да генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь
https://spring96.org./be/news/4098
2006
2006-03-31T10:00:00+0300
2006-03-31T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У звароце выказваецца патрабаваньне “неадкладнага вызваленьня незаконна затрыманага Аляксандра Казуліна, а таксама іншых палітычных вязьняў, ды пакараньня тых, хто зьбіваў і арыштоўваў безабаронных людзей”.
Паводле аднаго зь ініцыятараў кампаніі, Валера Шаўчэнкі, пад зваротам паставілі ўжо свае подпісы некалькі дзясяткаў навапалачанаў. Бліжэйшым часам грамадзкія актывісты плянуюць распачаць збор подпісаў ля прахадных буйных наваполацкіх прадпрыемстваў.