viasna on patreon

КДБ працягвае “трэсьці” актывістаў “СтудРады” Мацкевіча і Матусевіча (дапоўнена)

2011 2011-01-31T14:24:46+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/studrada.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праходзіць ператрус у аднаго з актывістаў моладзевай ініцыятывы “Студрада” студэнта Міхася Матусевіча.

Падрабязнасьці ад прадстаўнікоў Міжнародная назіральнай місіі праваабаронцаў: 

У Мінску ў 14:45 пачаўся ператрус на кватэры актывіста "Студрады" Міхася Матусевіча. Ператрус праводзіцца супрацоўнікамі КДБ у рамках справы аб арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня 2010. У кватэры Міхася знаходзяцца чацвёра супрацоўнікаў КДБ і двое панятых. Адзін з панятых прыбыў на месца ў суправаджэнні аператыўнага работніка праз 25 хвілін пасля пачатку следчых дзеянняў. Кіраўнік аператыўнай групы Дзмітрый Бурак паведаміў прадстаўнікам Міжнароднай назіральнай місіі, што ператрус працягнецца каля паўтары гадзін. Прадстаўнікі Міжнароднай місіі дзяжураць каля кватэры Міхася.

* * *

Паводле інфармацыі, атрыманай Міжнароднай назіральнай місіяй, сёння ў Мінску прайшоў ператрус у Міхася Мацкевіча. Сам Міхась, будучы ў ад'ездзе, не прысутнічаў пры правядзенні следчых дзеянняў. З кватэры былі канфіскаваныя кампутар і партатыўныя носьбіты інфармацыі. Пакуль не ўдалося атрымаць інфармацыю пра тое, хто менавіта і ў рамках якой справы праводзіў ператрус.


Раней паведамлялася што 20 студзеня ў адной з кіраўніц моладзевага праекту “СтудРада” Лізы Яфімавай супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Зараз яна разам з “студрадаўцам” Дмітрыем Гаменюком  з’ехала за мяжу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства