Дэкрэт прэзідэнта А.Лукашэнка № 13 "Аб некаторых пытаньнях грамадзянскай судавытворчасьці" у дзеяньні
https://spring96.org./be/news/415
2003
2003-04-30T10:00:00+0300
2003-04-30T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
28 красавіка Барыса Бухеля, юрыста з Праваабарончага цэнтру «Вясна» у Магілёве, не дапусьцілі да ўдзелу ў якасьці прадстаўніка ў працэс па грамадзянскай справе (справа тычылася працоўнай спрэчкі). Юрысту сказалі: «Мы ведаем, Вы з «Вясны». Хаця ў дадзеным выпадку Борыс Бухель выступаў не як прадстаўнік арганізацыі, а як фізічная асоба. І гэта ў той час, калі інстытут прадстаўніцтва ў Беларусі ніхто не адмяняў, гэта права, гарантаванае Арт 62 Канстытуцыі Рэспублікі Белаурсь і нормамі Грамадзянска- працэсуальнага Кодэкса.