viasna on patreon

Праваабаронцы расшукваюць сваякоў абвінавачаных у масавых беспарадках

2011 2011-02-28T15:57:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/e-mail.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад вартай знаходзяцца ўдзельнікі акцыі 19 сьнежня Грыбко Арцём, Федаркевіч Алег і Хамічэнка Уладзімір, якія абвінавачаныя па крымінальнай справе па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі".

Прааабаронцы дагэтуль не маюць звестак пра іх месцазнаходжаньне і фізічны стан, невядома, колькі яшчэ будзе працягвацца следства па іх справе. Паколькі вельмі важна, каб лёсы ніводнага з арыштаваных не засталіся без увагі і падтрымкі неабыякавай грамадскасьці, праваабаронцы заклікаюць адгукнуцца сваякоў і блізкіх сяброў Грыбка, Федаркевіча і Хамічэнкі. Ваша інфармацыя дапаможа аказаць арыштаваным найбольш дзейсную падтрымку і дапамогу.

Свае кантактныя звесткі вы можаце дасылаць на электронную скрыню: infocenter8@gmail.com

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства