Чарговыя затрыманні на Плошчы
https://spring96.org./be/news/41522
2011
2011-02-28T17:13:05+0200
2011-02-28T17:13:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На Кастрычніцкай плошчы Мінска затрыманая група моладзевых актывістаў Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Як паведаміў сайту АГП сведка затрымання, іх знянацку ўзялі ў кола людзі
ў цывільным з рацыямі, моцнага целаскладу. Пасля перадалі іншай групе, якая
ўпіхнула маладзёнаў у аўтобус, што стаяў ля будынка Палаца Рэспублікі.
Сярод затрыманых Алег Корбан, Аляксандр Стапаненка, Дзмітрый Байко, Алег
Кіроль, Дзмітрый Сільчанка, Міхась Мікуліч, Захар Міхалкін.
Ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч у жывым эфіры Еўрарадыё назваў гэта
чарговым прыкладам ціску і запалохвання з боку ўладаў. Акрамя таго, на думку
Багданкевіча, такімі дзеяннямі ўлада пацвярджае, наколькі яе непакоіць узрослая
палітычная актыўнасць беларусаў.