viasna on patreon

Салігорскія маладафронтаўцы ноч правялі на Акрэсціна

2011 2011-03-23T08:37:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrym-shyla-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

А 14-й гадзіне, на пачатку судовага паседжання па крымінальнай справы старшыні «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча і кіраўніка мінскай суполкі “МФ” Эдуарда Лобава, каля будынку суда былі затрыманыя два салігорскія маладфронтаўцы Іван Шыла і Рыгор Астапеня.
Актывісты разгарнулі расцяжку "Рукі прэч ад Маладога Фронту”, пасля чаго з дзясятак супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным і спецназаўцаў скруцілі іх і зацягнулі ў сіні мікрааўтобус “Фольксваген” з дзяржнумарам 9425 ІК-7 ды адвезлі ў невядомым накірунку. Праз пару гадзін высветлілася, што маладафронтаўцы знаходзяцца ў РАУС Маскоўскага раёну Мінска. Дзяжурны міліцыянат паведаміў, што ў бліжэйшы час маладзёны будуць вызвалены. Аднак яшчэ праз некалькі гадзін стала вядома, што Іван Шыла і Рыгор Астапеня знаходзяцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна.
Верагодна, што 23 сакавіка ў тым жа судзе Маскоўскага раёну Мінска, дзе адбудзецца працяг разгляду справы Дашкевіча і Лобава, будзе разгледжана і адміністратыўная справа двух іншых маладафронтаўцаў па артыкуле 23.34 за так званы “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства