viasna on patreon

Гомельскія сябры «Справядлівага свету» падалі заяўку на Першамай

2011 2011-03-23T09:23:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smlogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі партыі левых «Справядлівы свет» Уладзімір Сякерка накіраваў у Гомельскі гарвыканкам заяўку на правядзенне 1 мая мітынгу. Мэта масавага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да цяжкага становішча працоўных і выказаць салідарнасць з працоўнымі ўсяго свету.

«Мы спрабуем выканаць усе патрабаванні нашага гарвыканкаму — то бок выбралі для правядзення мітынгу адзінае дазволенае для такіх мэтаў месца ў горадзе — пляцоўку каля Дома культуры таварыства глухіх, спрабуем заключыць дамовы з камунальнымі службамі, міліцыяй і хуткай дапамогай. Бо такія абавязковыя ўмовы для правядзення мітынгу прапісаў гарвыканкам у сваім рашэнні», - патлумачыў Уладзімір Сякерка. Ён ўзгадаў, што ўжо з 2004 года гомельскія ўлады не дазволілі правесці ў горадзе ніводнага масавага мерапрыемства з ініцыятывы палітычных партый ці НДА. «Раней, дарэчы, мы спрабавалі выканаць усе патрабаванні гарвыканкаму і заключыць дамовы з адмысловымі службамі. Але, прынамсі паліклініка адмовілася заключаць дамову на тое, каб на працягу мітынга дзяжурыла хуткая дапамога», - зазначыў кіраўнік абласной арганізацыі.

Ён дадаў, што ў мінулыя разы ўлады прапаноўвалі замест мітынгу далучыцца да масавых гулянняў на плошчы Леніна. «Але мы лічым, што 1 мая — гэта ўсе-такі не масавае гулянне, бо ў гэты дзень у 1886 годзе былі растраляныя рабочыя, якія выйшлі ў Чыкага на дэманстрацыю ў абарону сваіх правоў. Гэта дзень салідарнасці, а не гулянне», - лічыць Уладзімір Сякерка.

Ён не мае вялікай надзеі на тое, што на гэты раз гарвыканкам дазволіць мітынг, бо нават абскарджванне такіх забаронаў у судзе не дало ніякага плёну.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства