viasna on patreon

Праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ дабіцца не ўдалося

2011 2011-03-23T11:04:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kdbbudynak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Будынак КДБ ў Менску

Будынак КДБ ў Менску

Група грамадскіх актывістаў Віцебшчыны паспрабавала ініцыяваць праверку ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ пасля апублікаваных у СМІ аповядаў экс-кандыдата ў Прэзідэнты Алеся Міхалевіча. На зварот да Генеральнага Пракурора актывісты атрымалі толькі паведамленне, што яго пераслалі ў Мінскую гарадскую пракуратуру.

“Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, атрымаўшы інфрамацыю ад былога вязня СІЗА КДБ, кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксея Міхалевіча, а таксама іншых зняволеных і іх сваякоў, пра факты фізічнага і псіхалагічнага гвалту, якія міжнародным правам кваліфікуюцца як “катаванні”, патрабуем праверкі ўмоваў утрымання зняволеных у СІЗА КДБ і СІЗА МУС , ды прыняцця неабходных захадаў, каб гэтыя ўмовы адпавядалі міжнародным стандартам,”—гаварылася ў звароце віцебскіх актывістаў.

Гэтаксама ў лісце да Генеральнага Пракурора група жыхароў Віцебшчыны запатрабавала адмысловага расследвання фактаў гвалту і катаванняў у адносінах да зняволеных пасля падзеяў 19 снежня палітыкаў і грамадскіх лідараў. І выяўлення асобаў, якія, працуючы ў СІЗА КДБ і СІЗА МВД, здзяйснялі дзеянні, накіраваныя на прыніжэнне годнасці і гонару зняволеных, парушаючы тым самым беларускае і міжнароднае заканадаўства.

“ Мы атрымалі адказ пра тое, што наш ліст перасланы ў Мінскую гарадскую пракуратуру, якая цяпер нібыта будзе займацца праверкай, -- распавядае старшыня абласной арганізацыі Партыі БНФ Кастусь Смолікаў. – Але ў адказе з Генеральнай пракуратуры згадваецца толькі наша заўвага да ўмоваў утрымання ў СІЗА МУС. Пра СІЗА КДБ там не напісана ўвогуле”.

Віцебскія актывісты лічаць, што да іхняга зварота ў Генеральнай пракуратуры падыйшлі фармальна, і таму на аб’ектыўнае разбіральніцтва па фактах гвалту і катаванняў у месцах зняволення яны ўжо не спадзяюцца.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства