Дзмітрый Ус падаў у пракуратуру скаргу на следчага за паклёп
У крымінальнай справе экс-кандыдата не было многіх фактаў, якія з'явіліся ў абвінавачанні.
Экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус хоча
прыцягнуць да крымінальнай адказнасці за паклёп, следчага Анатолія Сукалу, які
вядзе яго справу. 22 сакавіка ён накіраваў заяву з паведамленнем аб уручэнні на
імя пракурора Мінска.
Вось што распавёў Еўрарадыё Дзмітрый Ус: "У аснову абвінавачання ён паклаў
факты, якіх няма ў крымінальнай справе і ўвогуле не здзяйсняліся мной".
Уса абвінавачваюць у тым, што ён заклікаў людзей прыйсці на плошчу па радыё і
тэлебачанні, хаця на радыё ён увогуле не выступаў, а па тэлебачанні заклікаў не
было, гаворыць экс-кандыдат.
Яшчэ Дзмітрыю Усу выставілі абвінавачанне ў арганізацыі "масавых
беспарадкаў", на той падставе, што ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня
яго сын Іван падлічыў колькасць міліцэйскіх аўтобусаў.
Распавядае
Дзмітрый Ус: "Мы жывем побач з Кастрычніцкай плошчай,
сын ішоў з крамы. Ён прыйшоў дадому і расказаў, што там амапаўцы стаяць. Я
патэлефанаваў Статкевічу і сказаў яму пра гэта ў адвольнай форме. А яны
сфабрыкавалі гэта, нібытая я выведку праводзіў".
Па словах экс-кандыдата, ён знаёміўся з крымінальнай справай і там не было
многіх фактаў, якія з'явіліся ў абвінавачанні. На яго думку, такія дзеянні
следчага падпадаюць пад частку 2 артыкула 188 Крымінальнага кодэксу — гэта
"паклёп, салучаны з абвінавачваннем ва ўчыненні цяжкага ці асабліва
цяжкага злачынства".