Шэрагу ўдзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску перапрад’яўленыя абвінавачваньні
https://spring96.org./be/news/42287
2011
2011-03-30T16:14:32+0300
2011-03-30T16:14:32+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/ploshcha-2010.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Следчае упраўленьне папярэдняга расследаваньня ГУУС Мінгарвыканкама сёньня перапрад’явіла абвінавачваньні фігурантам крымінальнай справе аб масавых беспарадках Уладзіміру Някляеву, Аляксандру Фядуту, Сяргею Вазняку, Андрэю Дзмітрыеву, Віталю Рымашэўскаму і Насце Палажанцы.
Зараз іх вінавацяць па частцы 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадcкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Такія дзеяньні караюцца штрафам, або арыштам на тэрмін да шасці месяцаў, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на гэты ж тэрмін.