Раман Кісляк паскардзіўся на ўжыванне супраць яго сілы
Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк накіраваў скаргу пракурору Ленінскага раёна Брэста на прымяненне супраць яго фізічнай сілы ў дзяжурнай часці Ленінскага РАУС 28 сакавіка.
Раману Кісляку нанесена траўма – расцяжэнне кісці правай рукі – траўма зафіксавана ў траўмапункце Цэнтральнай гарадской бальніцы. Раман Кісляк просіць у сваёй скарзе прызнаць дзеянні дзяжурнага афіцэра Каліты неправамернымі і ўшчамляючымі яго права не падвяргацца катаванням. Кісляк мае аўдыёзапіс моманту выкручвання кісці правай рукі, калі яго сілай прымушалі здаць адбіткі пальцаў.
28 сакавіка праваабаронцу Рамана Кісляка затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РАУС падчас раздачы бюлетэня «Не бойцеся». Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС, дзе канфіскавалі бюлетэні і сілаў спрабавалі заставіць здаць адбіткі пальцаў.