viasna on patreon

Як палююць на “Вясну” (відэа)

2011 2011-03-31T13:20:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/youtube.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анархісты пра тое як палююць на Вясну

Анархісты пра тое як палююць на Вясну

Сябрам праваабарончага цэнтру не ўпершыню даводзіцца чуць ад грамадскіх актывістаў, што праваахоўныя органы і спецслужбы цікавяцца дзейнасцю “Вясны”. Пра чарговы такі выпадак праваабаронцы даведаліся з відэа, размешчанага на рэсурсе YouTube.

“Вадзім Сакалоў сказаў мне, што пасля таго, як яны мяне адпусцяць, са мной будуць спрабаваць звязацца праваабаронцы - з Праваабарончага цэнтра “Вясна”. І ён сказаў, што калі яны будуць мне тэлефанаваць, я павінен звязацца з ім, ён мне перадасць дыктафон. І я павінен запісаць змест размовы з гэтымі праваабаронцамі, таму што ўпраўленне вельмі цікавілася, якую ролю граюць людзі з цэнтра “Вясна”.

Пра гэта ў фільме “Анархія. Прамое дзеянне. Неангажаваная версія. Ч.2” (фільм стаў адказам на паказаны на БТ “Анархія. Прамое дзеянне”) распавядае адзін з абвінавачаных па “справе анархістаў”, які зараз знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Малады чалавек быў затрыманы ў лістападзе мінулага года і некалькі сутак правёў у ІЧУ на Акрэсціна. Актывіст распавядае пра тое, як аператыўны супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Вадзім Сакалоў, пагражаючы непрыемнымі перспектывамі і статусам падсуднага, прапанаваў яму аказаць “дапамогу”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства