Беларускія ўлады раскрытыкавалі рашэнне ЗША аб увядзенні санкцый у дачыненні да ВА "Беларуснафта"
https://spring96.org./be/news/42308
2011
2011-03-31T14:25:21+0300
2011-03-31T14:25:21+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
"Беларускі бок лічыць дадзенае рашэнне дзярждэпартамента ЗША неправамерным. Аднабаковыя санкцыйныя дзеянні з'яўляюцца контрпрадуктыўнымі і наносяць шкоду развіццю двухбаковых адносін", - заявіў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Між тым, адміністрацыя ВА "Беларуснафта" вырашыла не
каментаваць санкцыі."Гэтае пытанне сёння раніцай ужо абмяркоўвалася з
кіраўніцтвам, з усімі зацікаўленымі службамі, і ў тым ліку з генеральным
дырэктарам нашага прадпрыемства. Каментароў ад "Беларуснафты" не
будзе", - адзначыў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці
прадпрыемства Сяргей Макараў, паведамляе беларуская служба Радыё "Свабода".
Ён
паведаміў, што санкцыі могуць выклікаць праблемы з імпартам
тэхналагічнага абсталявання з Канады і ЗША, а таксама могуць закрануць
шэраг замежных праектаў - у Венесуэле, Расіі і Іране. "Будзем вымушаныя
шукаць іншых пастаўшчыкоў. Не змаглі запэўніць з аднаго боку
забеспячэнне, будзем шукаць з іншага", - сказаў ён.
Як
перадаваў Тэлеграф, Злучаныя Штаты Амерыкі "для павелічэння ціску на
Іран з-за яго адмовы ад выканання міжнародных абавязацельстваў у сувязі
са сваёй ядзернай праграмай" увялі
санкцыі супраць беларускай кампаніі "Беларуснафта", якая заключыла ў
2007 годзе кантракт з іранскай NaftIran Intertrade Company на суму 500
млн. даляраў, заявілі ў дзярждэпартаменце ЗША.
Санкцыі
ЗША прадугледжваюць абмежаванне на працу кампаніі "Беларуснафта" на
амерыканскім рынку, у тым ліку па экспартных ліцэнзіях. Кампаніі таксама
забаронена звяртацца па крэдыты ў Экспартна-імпартны банк, на працягу
года атрымліваць крэдыты памерам больш за 10 млн. даляраў у камерцыйных
банках на тэрыторыі ЗША, а таксама займацца выкананнем кантрактаў
амерыканскага ўрада. Пра гэта 30 сакавіка паведаміў прадстаўнік
дзярждэпартамента ЗША Марк Тонар.