viasna on patreon

КДБ супраць сустрэчы ліквідатараў-чарнобыльцаў у Калінкавічах

2011 2011-03-31T15:15:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kgbrb.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ліквідатар-чарнобылец, інвалід другой групы Васіль Сіліверст намагаўся правесці ў Калінкавічах сход ліквідатараў, прымеркаваны да 25-годдзя аварыі на ЧАЭС. Заявы з просьбай прадставіць памяшканне для сходу ён накіроўваў у ваенкамат і райвыканкам, але падтрымкі і паразумення там не знайшоў. Ліквідатарам прапанавалі самастойна знайсці памяшканне і ў поўнай меры заплаціць за яго арэнду.

Больш таго, па словах Васіля Сіліверста, супрацоўнікі Мазырскага аддзелу КДБ пачалі аказваць ціск на яшчэ аднаго заяўніка мерапрыемства - інваліда-ліквідатара з Калінкавічаў Васіля Гайчука. «Да яго прыходзілі кадэбісты, ціснулі на яго за тое, што ён выступаў арганізатарам сходу, і, наколькі я ведаю, бралі з яго падпіску аб нявыездзе з Калінкавічаў. А чалавеку трэба выязжаць, напрыклад, у Гомель - час ад часу ён лечыцца ў Цэнтры радыяцыйнай медыцыны. Падпіска аб нявыездзе - гэта для яго як забарона на атрыманне медыцынскай дапамогі. Яму было вельмі блага пасля наведвання супрацоўнікаў спецслужбаў, ён ноч не спаў», - распавёў Васіль Сіліверст.

Ён лічыць, што ўлады адмыслова чыняць перашкоды ў правядзенні сходу ліквідатараў. «Таму што мы кажам праўду пра Чарнобыль, пра тое, што адбывалася ў 1986-1987 гадах, а ўлада лічыць, што Чарнобыль - гэта палітыка. Мы збіраліся на сход запрасіць мясцовае чынавенства, і спытацца,  адкуль у іх пасведчанні ліквідатараў, калі яны, можа, і блізка не былі ля Чарнобыля», - патлумачыў ліквідатар. Ён дапускае, што перашкоды з правядзеннем сходу існуюць і таму, што звычайна у красавіку прэзідэнт наведвае чарнобыльскія раёны. «А мы тут не патрэбныя», - зазначыў Васіль Сіліверст.

“Праваабарончая хроніка”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства