viasna on patreon

Праваабаронца Алесь Бяляцкі атрымаў папярэджаньне пракуратуры за заведама ілжывы данос

2006 2006-04-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 красавіка праваабаронца Алесь Бяляцкі быў выкліканы ў пракуратуру Савецкага раёна, дзе атрымаў папярэджаньне па арт. 400 КК РБ – Заведама ілжывы данос.
Папярэджаньне было вынесена ў сувязі з каментаром Алеся Бяляцкага прэс-службе Хартыі-97 пасьля гвалтоўнага разгону мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка: "Гэта яўная правакацыя ўладаў. Пра гэта яны заяўлялі яшчэ перад выбарами. Міністар унутраных справаў Навумаў на прэс-канферэнцыі казаў, што чакаюцца выбухі і ахвяры сярод удзельнікаў дэманстрацыі. Сёньня мы ўбачылі гэта. За ўсё, што адбылося сёньня, нясуць адказнасьць беларускія ўлады, і непасрэдна Лукашэнка разам са сваімі сілавікамі. Сёньня рэжым выкарыстаў беспрэцэдэнтную жорсткасьць у адносінах мірных людзей”.

Варта нагадаць , што такое ж папярэджаньне было вынесена пракуратурай Савецкага раёна 12 красавіка вядомай праваабаронцы і намесьніку АГП Людміле Гразновай, таксама за каментар падзеяў Дня Волі Хартыі-97.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства